Усе сілы працоўных калектываў арганізацый галіны накіраваны на забеспячэнне стабільнага функцыянавання сродкаў сувязі ва ўсіх сферах дзейнасці краіны. Хочам падкрэсліць, што сёння арганізацыі Мінсувязі працуюць стабільна і забяспечваюць зладжаную працу ўсіх інфармацыйна-камунікацыйных сістэм. Сувязісты прыкладаюць максімальныя намаганні для аказання якасных паслуг сувязі насельніцтву. Мы зробім усё магчымае, каб заставацца на сувязі з роднымі і блізкімі і абменьвацца інфармацыяй. Не давярайце фэйкавым навінам і чуткам аб сітуацыі на прадпрыемствах сувязі рэспублікі, правярайце надзейнасць крыніц інфармацыі, не паддавайцеся паніцы. Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый прапануем выкарыстоўваць цывілізаваны спосаб - дыялог! Мы хочам спакойна жыць і працаваць у роднай Беларусі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! PDF