15 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе заснавання мытнай службы Рэспублікі Беларусь». У аснове маркі і спецштэмпеля – эмблема мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь. Дызайн Т.Кузняцовай. 20 верасня 1991 года была прынята пастанова № 1101-ХІІ «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь». 20 верасня 1996 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 372 «Аб устанаўленні свята – Дня мытніка». Сёння мытныя органы Беларусі ўяўляюць сабой сучасную высокатэхналагічную структуру. Служба стала эфектыўным інструментам фарміравання бюджэту краіны і надзейным бар’ерам для парушальнікаў мытнага заканадаўства. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут PDF