14 кастрычніка міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч у рамках дня інфармавання сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ГА «Беларуская чыгунка» (г. Мінск, вул. Леніна, 17). Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывам цэнтральнага апарата ГА «Беларуская чыгунка» па тэматыцы ідэалагічнага дня: РЫНАК ПРАЦЫ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ. Асноўнымі напрамкамі ўдасканалення ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў СФЕРЫ САДЗЕЙНІЧАННЯ ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць: • 29 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з якіх 7 - даччыных; • 7 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў); • 3 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой. Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Упраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў. PDF