З прывітальным словам на ўрачыстым вечары да ўсіх паштавікоў звярнулася намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна, яна сардэчна павіншавала са святам усіх работнікаў і зачытала віншавальную тэлеграму на адрас калектыву РУП «Белпошта» ад Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі РУП «Белпошта» за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў шматгадовую добрасумленную працу значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і ў сувязі з 25-годдзем з дня ўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта». Нагрудным знакам "Ганаровы работнік сувязі Беларусі" ўзнагароджаны дзесяць чалавек, Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ўручана 11 работнікам, 9 супрацоўнікам аб'яўлена Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі. Спіс усіх узнагароджаных PDF