Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк

Сёння, 15 лютага, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Полацк.

Кіраўнік Мінсувязі прыняў удзел у пасяджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, выкананні бюджэту ў 2018 годзе і задачах на 2019 г..

Пасля заканчэння пасяджэння Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі".

Таксама наведаў Полацкі занальны вузел электрасувязі і Полацкі раённы вузел паштовай сувязі, азнаёміўся з умовамі працы і сустрэўся з кіраўніцтвам.