Мінсувязі падтрымала Рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Тыдзень лесу»

Супрацоўнікі Мінсувязі сёння, 13 красавіка, прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» у Слабадскім лясніцтве дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Уздзенскі лясгас» Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у рэспубліцы з 13 па 20 красавіка праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу».

Мерапрыемства будзе прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дадзеная акцыя праводзіцца ўжо 12 гадоў, карыстаецца цікавасцю ў насельніцтва: толькі у 2018 г. удзел прынялі звыш 80 тысяч чалавек, высаджана больш за 25 мільёнаў дрэў.