Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыта XХV Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО 2018». Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XХV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО 2018.»: «Дарагія сябры! Вітаю ўдзельнікаў і гасцей XХV Міжнароднага форуму «ТІБО 2018». За чвэрць стагоддзя ён стаў важнай пляцоўкай міждзяржаўнага супрацоўніцтва, дзе дэманструюцца апошнія дасягненні ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Беларусь валодае высокім інавацыйным патэнцыялам і па праве лічыцца IТ-краінай, якая найбольш дынамічна развіваецца у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы ператвараем у жыццё прагрэсіўныя ідэі і рашэнні, актыўна залучаючы моладзь да будаўніцтва нашай лічбавай будучыні. Перакананы, што форум надасць імпульс пашырэнню ўзаемадзеяння і партнёрскіх сувязяў у галіне, будзе спрыяць развіццю і ўкараненню перадавых тэхналогій. Жадаю вам поспехаў у працы, новых перспектыўных праектаў і яркіх уражанняў ад гасціннай Беларусі». PDF