Падведзены вынікі конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2017 года "Вялікі прыз выставы WIPA» у Аўстрыі.
У конкурсе прыняло ўдзел больш за 70 краін. 6-е месца заняў блок «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі». Беларуская пошта больш за дзесяць гадоў удзельнічае ў гэтым конкурсе і некалькі разоў уваходзіла ў топ-10 лепшых марак.
Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»