5 жніўня 2016 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 612 унесены змены і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады. У прыватнасці Дзяржаўная праграма дапоўнена мерапрыемствамі, накіраванымі на інфарматызацыю дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго органаў, арганізацый сацыяльна-працоўнай сферы і іншых. Мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы выконваюцца на базе сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, прадугледжваюць пераход дзяржаўных органаў да аказання дзяржаўных паслуг і ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе, павышэнню іх даступнасці і якасці прадастаўлення. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. PDF