16 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Рагачова» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі». Дызайн М.Віткоўскай. Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Герб горада Рагачова Гомельскай вобласці ўяўляе сабой выяву ў залатым полі іспанскага шчыта чорнага барановага рога. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 г. пад № 62. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Рагачова Гомельскай вобл. будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF