Сёння, 15 верасня 2016 года, у будынку Выканкама СНД адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі «25-годдзе заснавання мытнай службы Рэспублікі Беларусь». Цырымонія адбылася ў рамках 64-га пасяджэння Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мастацкай асновай маркі і спецыяльнага штэмпеля стала эмблема мытных органаў. Марачны ліст друкаваўся з купонам, на якім размешчаны будынак Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Тыраж маркі – 49 тысяч. Дызайн Таццяны Кузняцовай. У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел: - Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шэдко; - Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Аляксеевіч Сянько. 20 верасня 1991 года была прынята пастанова № 1101-ХІІ «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь», а 20 верасня 1996 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 372 «Аб устанаўленні свята – Дня мытніка». Беларускія мытныя органы робяць дастойны ўнёсак ва ўмацаванне эканамічнай бяспекі і абарону нацыянальных інтарэсаў нашай краіны. Дадзеная паштовая мініяцюра стане добрым падарункам да юбілею мытнай службы і будучага прафесійнага свята – Дня мытніка. PDF