23 кастрычніка ў Ерэване (Рэспубліка Арменія) у рамках штогадовага Міжнароднага выставачнага форуму «ЕўразійскІ тыдзень», які праводзіць Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з урадамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), адбудзецца Форсайт-сесія «Лічбавыя кансорцыумы - пул магчымасцяў для высокатэхналагічнага бізнесу ЕАЭС ». Мадэратарам сесіі выступіць член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. Асноўнай тэмай для абмеркавання стала выбудоўванне мадэляў партнёрскіх адносін паміж кампаніямі краін Саюза ва ўмовах, калі сумесная эканоміка набірае тэмпы і становіцца асноўным ключом да поспеху. Удзельнікі абмяркуюць падыходы да фарміравання еўразійскіх кансорцыумаў, якія неабходна ствараць для забеспячэння эфектыўнай рэалізацыі лічбавага парадку ЕАЭС. Інфармацыяй аб паспяховых мадэлях кансорцыумаў, у тым ліку міжнародных, падзеляцца прадстаўнікі дзелавой супольнасці і органаў улады. Прадстаўнікі высокатэхналагічнага бізнесу Арменіі, іншых краін Саюза, ЕЭК і пераможцы Міжнароднага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» прэзэнтуюць лічбавыя праекты і ініцыятывы для магчымай далейшай сумеснай рэалізацыі на прасторы ЕАЭС. У завяршэнне сесіі ўдзельнікі пастараюцца адказаць на пытанні: як увайсці ў еўразійскую лічбавую кааперацыю і якія пры гэтым адкрываюцца магчымасці для высокатэхналагічнага бізнесу краін ЕАЭС. Даведка Форум «Еўразійскі тыдзень» – штогадовае мерапрыесмтва, якое праводзіцца краінамі ЕАЭС і ЕЭК. Ініцыятыва правядзення форуму зацверджана ў маі 2015 года рашэннем пяці прэм'ер-міністраў ЕАЭС. Форум ўключае дзелавую і выставачную часткі, спрыяе ўсталяванню B2B- і B2G-кантактаў. У 2018 годзе Міжнародны выставачны форум «Еўразійскі тыдзень» пройдзе ў сталіцы Арменіі 22-24 кастрычніка . http://eurasianweek.org PDF