Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджана палажэнне аб працы партала рэйтынгавай ацэнкі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лiстапада 2019 г. № 765 з ацверджана Палажэнне аб партале рэйтынгавай ацэнкі, згодна з якім у Рэспубліцы Беларусь пачынае паўнавартасна функцыянаваць сістэма рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства эфектыўнасці дзейнасці арганізацый, якія аказваюць паслугі, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, якасці адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца па заявах грамадзян.

Уладальнікам партала рэйтынгавай ацэнкі выступае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а яго аператарам - НДРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм».

Карыстальнікамі партала з"яўляюцца грамадзяне, дзяржаўныя органы і арганізацыі, іншыя суб"екты, якія аказваюць паслугі і (або) ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры, зарэгістраваныя на партале на добраахвотнай аснове.

Для размяшчэння свайго меркавання пра якасць працы дзяржаўных арганізацый грамадзянам неабходна прайсці простую працэдуру аўтарызацыі на партале, папярэдне зарэгістраваўшыся на ім. Доступ да партала рэйтынгавай ацэнкі свабодны і бясплатны. Акрамя адзнак па прапанаваным на партале крытэрам грамадзяне могуць пакінуць свае каментары, якія таксама будуць ўлічвацца для павышэння якасці паслуг арганізацый.

Сёння на партале даступная ацэнка дзейнасці ўжо больш за 10 000 арганізацый.

На падставе выстаўленых грамадзянамі адзна к прадугледжана аўтаматычнае фарміраванне на партале адпаведнага рэйтынгу дзяржаўных арганізацый.

Такая інфармацыя будзе выкарыстана як самімі арганізацыямі, так і дзяржаўнымі органамі для маніторынгу ўзроўню задаволенасці грамадзян якасцю аказання паслуг і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Змена гэтага паказчыка будзе ўплываць на меры, якія прымяняюцца па павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва, і ўлічвацца пры ратацыі кіруючых кадраў.

Азнаёміцца з працай партала рэйтынгавай ацэнкі можна па спасылцы.

Відэаролік аб працы партала