Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018»

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко ўдзельнічае ў мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018», які праходзіць у перыяд з 15 па 16 лістапада 2018 г. у г. Сеуле, Рэспубліка Карэя.

Удзел у гэтым мерапрыемстве прымаюць службовыя асобы высокага міністэрскага ўзроўню з розных краін, якія займаюць устойлівыя пазіцыі ў галіне развіцця ІКТ, з мэтай абмену вопытам, а таксама абмеркавання актуальных пытанняў, перспектыў і напрамкаў далейшага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку ролі і значэння ІКТ у лічбавай трансфармацыі, фарміравання экасістэмы дадзеных, развіцця ўзаемадзеяння ў галіне абмену дадзенымі, функцыянавання сетак і штучнага інтэлекту і інш.

У рамках удзелу ў Форуме першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадставіў прэзентацыю, якая дэманструе дасягненні і сучасныя тэндэнцыі развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, а таксама правёў перамовы з кіраўніцтвам карэйскіх рэгулятараў і кампаній, у ходзе якіх абмеркаваў далейшыя магчымасці развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя ў галіне ІКТ.