21 снежня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты ўстаноўлены ў 1996 годзе. Мальтыйскі ордэн займаецца актыўнай дабрачыннай дзейнасцю ў Беларусі: аздараўленне дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, дапамога школам-інтэрнатам і дзіцячым дамам сямейнага тыпу, перааснашчэнне медыцынскіх устаноў, прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця. З 2002 года арганізавана стажыроўка беларускіх урачоў ва ўніверсітэцкіх клініках Бельгіі. У 2004 годзе Мальтыйскі ордэн адкрыў сваё пасольства ў Беларусі – першай дзяржаве сярод краін СНД. Супрацоўніцтва з найбольш аўтарытэтнай рэлігійнай дабрачыннай арганізацыяй Еўропы вельмі важнае: яно ўмацоўвае міжканфесійныя сувязі і пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». https://www.belpost.by/philately/infolists/3380 PDF