Праведзена першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску Міжнароднага форуму па ІКТ ТІБО-2019

Друкаваная версія
17.01.2019

17 студзеня 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019.

У ходзе пасяджэння аргкамітэта адбылося абмеркаванне канцэптуальных падыходаў і асноўных мерапрыемстваў, накіраваных на якасную падрыхтоўку экспазіцыйнай частцы Форуму ТІБО-2019, у тым ліку яго ядра - калектыўнай цэнтральнай экспазіцыі, якую арганізуе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі, на якой плануецца прадставіць шэраг рашэнняў у галіне ІТ, укаранёных і эфектыўна працуючых у розных галінах эканомікі і грамадскага жыцця Республікі Беларусь.

Таксама ў рамках пасяджэння аргкамітэта былі разгледжаны пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай дзелавой праграмы Форуму ТІБО-2019, якая будзе прадугледжваць шырокае кола тэматычных мэтавых мерапрыемстваў (семінараў, канферэнцый, круглых сталоў), накіраваных на абмеркаванне актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі эканомікі, сацыяльнай сферы і сістэмы дзяржаўнага кіравання.

Для рэалізацыі гэтай мэты ў рамках Форуму ТІБО-2019 запланавана правядзенне шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел кіраўнікі міжнародных і рэгіянальных арганізацый, замежных міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый і аператараў сувязі, у ліку якіх II Еўразійскі лічбавы форум, III Беларускі ІКТ-Саміт, трэцяя штогадовая канферэнцыя па кіраванні спектрам для краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Семінар Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях радыёманіторынгу, чарговае пасяджэнне Рабочай групы Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі па супрацоўніцтве з Міжнародным саюзам электрасувязі і іншыя.

Па выніках пасяджэння аргкамітэта ў якасці асновы для далейшай работы па падрыхтоўцы Форуму ТІБО-2019 была адобрана Канцэпцыя дадзенага Форуму, накіраваная на шырокае прадстаўленне ў ходзе форуму сучасных лічбавых рашэнняў у розных галінах эканомікі, План-праспект дзелавых мерапрыемстваў Форуму ТІБО-2019, а таксама зацверджаны склад Праграмнага камітэта Форуму ТІБО-2019.

Чарговае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта ТІБО-2019 запланавана на 13 лютага 2019 года.