Сёння, 17 мая ў Мінску пачала работу Міжнародная канферэнцыя рэктараў тэлекамунікацыйных ВНУ

З 17 па 18 мая 2017 г. у Мінску на базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» праходзіць шостае пасяджэнне Міжнароднай пастаянна дзеючай канферэнцыі рэктараў тэлекамунікацыйных ВНУ.

Канферэнцыя праводзіцца адзін раз у год пад старшынствам і пры арганізацыі адной з ВНУ-удзельніц, паслядоўна змяняючы краіну правядзення. Сумесна з прадстаўніком МСЭ кіраўнікі ВНУ абмяркоўваюць найбольш актуальныя праблемы інфакамунікацыйных галіны, узгадняюць стратэгічныя мэты сумеснай работы, накіраваныя на рашэнне пастаўленых задач

Дарэчы, сёння Мінск прымае рэктараў вядучых тэлекамунікацыйных ВНУ СНД другі раз, а першы - у 2011 годзе.

У гэтым годзе ўдзельнікамі Канферэнцыі сталі прадстаўнікі: Маскоўскага тэхнічнага ўніверсітэта сувязі і інфарматыкі, Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (Польшча), Віленскай калегіі / Універсітэта прыкладных навук, Дзяржаўнага ўніверсітэта тэлекамунікацый г.Кіева, Адэскай нацыянальнай акадэміі сувязі ім. А.С.Папова, Туркменскага дзяржаўнага інстытута транспарту і сувязі, Інстытута электронікі і тэлекамунікацый КГТУ ім. І.Раззакава (Кіргізія).

У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ганна Рабава, якая вітала ўдзельнікаў Канферэнцыі ад імя Міністра Сяргея Папкова.
«Імклівасць тэхналагічнага развіцця прывяло да росту запытаў карыстальнікаў, высокай канкурэнцыі і неабходнасці хуткага рэагавання на змены на сусветных рынках у сферы тэлекамунікацый. Несумненна, узрасла патрэба ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных, кампетэнтных, энергічных і ініцыятыўных спецыялістаў, здольных лёгка адаптавацца да хуткіх зменаў рынку працы і адпаведных канкрэтных запытаў працадаўцаў. Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці адукацыйнай установы ва ўмовах рынкавай эканомікі з'яўляецца не толькі распрацоўка эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі кадраў і ўсталяванне трывалых узаемавыгадных сувязяў з прадпрыемствамі і арганізацыям, але таксама аб'яднанне намаганняў у галіне прафесійнай адукацыі ВНУ розных краін», - адзначана ў прывітанні.

Сістэмны абмен вопытам паміж вядучымі профільнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі свету, з'яўляецца рэальным і дзейсным інструментам падрыхтоўкі спецыялістаў высокага ўзроўню, якія адказваюць рэальным патрабаванням працадаўцаў.

На парадак дня Канферэнцыі вынесеныя наступныя пытанні:
- сучасныя метады падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфакамунікацый;
- гарманізацыя адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях тэлекамунікацыйных ВНУ;
- актывізацыя супрацоўніцтва тэлекамунікацыйных ВНУ ў рамках Міжнароднага саюза электрасувязі;
- сумесны ўдзел у міждзяржаўных і міжнародных адукацыйных і навуковых праграмах;
- інтэнсіфікацыя працэсаў абмену студэнтамі і выкладчыкамі паміж ВНУ-удзельнікамі Канферэнцыі;
- падрыхтоўка сумесных навучальных праграм і навучальных выданняў.

Праграма канферэнцыі

Даведачна:
Міжнародная пастаянна дзеючая канферэнцыя рэктараў тэлекамунікацыйных вышэйшых навучальных устаноў была створана 22 красавіка 2008 г., падпісанне афіцыйных дакументаў праходзіла на базе Адэскай Нацыянальнай акадэміі сувязі ім. А.С. Папова.
Канферэнцыя створана з мэтай канкрэтызацыі і ўзгаднення прыярытэтных напрамкаў дзейнасці новай арганізацыі і ўмацавання супрацоўніцтва паміж ВНУ і Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ), развіцця і каардынацыі сувязей рэктарам і комплекснага вырашэння праблем, якія стаяць перад ВНУ тэлекамунікацыйнай накіраванасці, развіцця ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі ў маштабах дзейнасці навучальных устаноў па пытаннях вышэйшай адукацыі, абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту па арганізацыі навучальнага працэсу, навуковай работы, павышэння кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў і іншых работнікаў, удасканалення сістэмы бесперапыннай адукацыі і дыстанцыйнага навучання.