17 верасня 2020 года адбылася сумесная відэаканферэнцыя Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі з удзелам прадстаўнікоў антыманапольных органаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У ходзе відэаканферэнцыі адбыўся канструктыўны дыялог бакоў па актуальных пытаннях выканання мерапрыемстваў Дарожнай карты па рэалізацыі рэзалюцыі Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы па пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Беларускім бокам у рамках відэаканферэнцыі быў абазначаны шэраг пытанняў міжаператарскага ўзаемадзеяння, неабходных для завяршэння да 1 кастрычніка 2020 года працы па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння, у тым ліку тэставанне пропуску роўмінгавага трафіку і рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні «фрода» на сетках электрасувязі. Расійскім бокам былі дапоўнены і падтрыманы гэтыя прапановы. Аператарам пастаўлена задача скончыць работы па тэставанні пропуску роўмінгавага трафіку і заключэнні «антыфродавых» дамоўленасцей не пазней за 24 верасня 2020 года. Таксама па выніках абмеркавання кіраўнікамі Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі былі ўзгодненыя пазіцыі бакоў па праекце пратакольнага рашэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Чарговую відэаканферэнцыю па гэтым пытанні бакі пагадзіліся правесці 25 верасня 2020 года. PDF