У 2019-м годзе ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць II Еўрапейскія гульні. Прымаць гасцей наша краіна будзе летам, калі адзначаецца Купалле, адзін з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, а беларускі народ шукае папараць-кветку ў надзеі выканаць свае самыя запаветныя жаданні. У сувязі з будучай спартыўнай падзеяй у Беларусі аб'яўлены конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў–2019. Талісман павінен адлюстроўваць беларускі каларыт і самабытнасць, быць зразумелым гледачам і балельшчыкам, выклікаць станоўчыя асацыяцыі, адпавядаць слогану «Bright Year, Bright you» («Час яркіх перамог», «Гадзіна яскравых перамог»). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. Пераможца конкурсу і аўтары самых цікавых работ атрымаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў. Падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу можна тут . Заяўка на ўдзел і файл з выявай талісмана высылаецца на электронную пошту арганізатара: info@mininform.gov.by (у тэме ліста пазначыць «Конкурс PDF