Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Сёння, 18 жніўня, Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў горад Горкі Магілёўскай вобласці.

У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Горацкага раённага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта». Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывамі па тэматыцы ідэалагічнага дня: Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы і шляхі і вырашэння.

Даведачна:

У склад Горацкага раённага вузла паштовай сувязі ўваходзіць 31 аб'ект паштовай сувязі, у тым ліку 23 сельскіх аддзялення паштовай сувязі, 2 перасоўных, 5 гарадскіх і 1 пункт паштовай сувязі.

Работнікамі РВПС абслугоўваюцца 259 сельскіх населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва 19,1 тыс. чалавек, г. Горкі з колькасцю насельніцтва 34,5 тыс. чалавек і г.п. Дрыбін - 3 тыс. чалавек. Плошча Гарэцкага раёна складае 1 284,3 кв., Дрыбінскага раёна - 766,5 кв. км.

Дзяржаўны сацыяльны стандарт у галіне паштовай сувязі ў раёне выконваецца, так дастаўка пошты ў горадзе і ў сельскай мясцовасці, у тым ліку у аграгарадках, ажыццяўляецца адзін раз у дзень пяць дзён на тыдзень.