Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў наведаў спаборніцтвы па фехтаванні і сустрэўся з кіраўніцтвам федэрацыі па фехтаванні і заслужанымі спартсменамі

З 14 па 17 снежня ў Мінску ў Палацы спорту прайшоў традыцыйны адкрыты Кубак Беларусі па фехтаванні памяці заслужаных спартсменаў і трэнераў Беларусі.

Арганізатары: Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Пры фінансавай падтрымцы арганізацый сістэмы Мінсувязі.

У склад Выканкама і Прэзідыума Грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» уваходзіць намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна.

На першым фота: злева направа - Папкоў С.П., міністр сувязі і інфарматызацыі, Раманькоў А.А., заслужаны майстар спорту (фехтаванне). Дзесяціразовы чэмпіён свету - 1974, 1979, 1982 гг. у асабістым і камандным заліку, 1977, 1983 гг. у асабістым заліку, 1981, 1989 гг. у камандным заліку. Сямнаццацікратны чэмпіён СССР, Аўсянкін А.В., Старшыня ГА «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання».

Сайт Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання
http://www.fencing.by/