20 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай»

20 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай».

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай былі ўсталяваны 20 студзеня 1992 г. У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Пасольства КНР, а з 1993 г. беларускія дыпламаты сталі працаваць у Пекіне.

Развіццё адносін з Кітаем – прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Краіны рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым узроўні, ажыццяўляюць актыўны міжпарламенцкі дыялог, дынамічна развіваюць міжведамасныя кантакты.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска і ў Пекіне (КНР) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень». Дызайн Т.Кузняцовай.

РУП "Белпошта".