26 студзеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Орша – культурная сталіца Беларусі 2022 года». Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. На канверце: Храм святога прарока Ільі, комплекс Езуіцкага калегіума, этнаграфічны музей «Млын», герб горада. На марцы: помнік У.С.Караткевічу, аршанскі музей У.С.Караткевіча. Орша – адміністрацыйны цэнтр Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, буйны чыгуначны і аўтамабільны вузел Беларусі, значны індустрыяльны цэнтр краіны. Орша – адзін з самых старажытных гарадоў рэспублікі. Першае летапіснае згадванне аб Оршы ў «Аповесці мінулых гадоў» адносіцца да 1067 года, які лічыцца датай заснавання горада. У 2022 годзе Орша аб’яўлена культурнай сталіцай Беларусі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам. Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 25 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі № 11 Оршы Віцебскай вобл. PDF