У рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а пасля і іншых значных спартыўных спаборніцтваў, іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый, дэманстрацыі радыёэлектронных сродкаў на выставах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змены ў пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру, якое выдаецца ў выніку прысваення (назначэння) радыёчастаты або радыёчастотнага канала. Адпаведная пастанова Мінсувязі прынята 24 студзеня 2019 года і ўступіла ў сілу 16 лютага 2019 года. Пастанова дазволіць спрасціць доступ да радыёчастотнага спектру радыёэлектронных сродкаў грамадзянскага прызначэння, якія будуць выкарыстоўвацца ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а таксама павысіць імідж Рэспублікі Беларусь, як краіны, якая выкарыстоўвае радыёчастотны спектр, без стварэння залішніх бар'ераў доступу да яго. PDF