Па выніках праведзенага конкурсу выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2020 года.
I месца заняў паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Дызайн Яўгеніі Бядонік.
II месца — Паштовая марка «Прывітанне з Беларусі».
Дызайн Марыны Віткоўскай.
III месца — Паштовы блок «550-годдзе з'яўлення абраза Жыровіцкай Божай Маці» .
Дызайн Алены Мядзведзь.
На конкурс дасланы больш за 1 400 анкеты.
Крыніца: «Вынікі конкурсу " «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2020 года »"