Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сёння выпусціла ў абарачэнне паштовую марку і канверт "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі" з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны". У аснове маркі і на канверце «Першы дзень» - лагатып Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь. Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта" PDF