Міністр правёў сустрэчу з кіраўніцтвам ААТ «Прамсувязь»

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў ААТ «Прамсувязь» і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства.

У ходзе візіту дырэктар завода Андрэй Юніцын прадэманстраваў мадэрнізаваныя ўзоры прылады самаабслугоўвання «Паштамат» і плацежна-даведачны тэрмінал.

Прадстаўлены ўзор Пашамата мае абноўлены вонкавы выгляд і мадэрнізаваны апаратна-праграмны комплекс, які забяспечвае ўкараненне новага функцыяналу (здача ячэек у арэнду, прыём пасылак і г.д.). Узор плацежна-даведачнага тэрмінала абсталяваны прыладай счытвання ўсіх відаў карт і функцыяй ўводу пін-кода.