
Беларуская пошта прыняла ўдзел у Міжнародным філатэлістычным біенале “Россика-2016” (Расійскі дом навукі і культуры ў Берліне, 20-22 мая 2016 г.).
Выстава арганізавана пад патранажам Еўрапейскай Акадэміі Філатэліі (EAФ) і Міжнароднай Асацыяцыі выдаўцоў філатэлістычных каталогаў (ASCAT).
РУП “Белпошта” прадставіла два экспаната (“Каталог паштовых марак Рэспублікі Беларусь. 2014 год”, “Каталог паштовых марак Рэспублікі Беларусь. 2015 год”) для ўдзелу ў конкурсным класе “Філатэлістычная літаратура”.
Міжнароднае журы высока ацаніла прадстаўлены матэрыял, прысвоіўшы экспанатам “БРОНЗУ”.