19 ліпеня 2018 г. Мiнiстр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч ажыццявіў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Астравецкага ўчастка электрасувязі Смаргонскага ЗВЭС і Астравецкага раённага вузла паштовай сувязі. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў і распавёў пра актуальныя пытанні павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь. Адметнай рысай беларускай аховы здароўя з'яўляюцца гарантыі атрымання ўстаноўленага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя ўсім слаям насельніцтва. У краіне ўкаранёны 6 сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя, усе яны выконваюцца : нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя у разліку на аднаго жыхара (выдаткі на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара паступова растуць і у 2018 годзе дасягнулі 501,1 рубля па рэспубліцы ў цэлым); нарматыў забяспечанасці лекарамі першаснага звяна (лекар агульнай практыкі, участковы тэрапеўт і педыятр сумарна – 1 лекар на 1,3 тыс. жыхароў);нарматыў забяспечанасці бальнічнымі ложкамі (9 ложкаў на 1 тыс. жыхароў абласцей, 8 ложкаў на 1 тыс. жыхароў г.Мінска);нарматыў забяспечанасці аптэкамі (1 аптэка на 8 тыс. жыхароў);нарматыў забяспечанасці брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі (адна брыгада хуткай медыцынскай дапамогі на 12 тыс. жыхароў вобласці на 12,5 тыс. жыхароў г.Мінска); · нарматыў забяспечанасці аўтатранспартам (усе амбулаторыі, ўчастковыя бальніцы і бальніцы сястрынскага догляду ў дастатковай колькасці забяспечаны аўтатранспартам). На аснове дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь распрацоўваюцца тэрытарыяльныя праграмы дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем грамадзян (тэрытарыяльныя планы). Іх асновай з'яўляецца гарантаваны дзяржавай аб'ём медыцынскай і лекавай дапамогі, які прадугледжвае аказанне колькасна рэгламентаванай медыцынскай дапамогі па прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнню захворванняў, вызначаны штогод Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Па заканчэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавілі супрацоўнікаў. PDF