20 жніўня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах», наклад якога складзе 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Мастак маркі, канверта і спецштэмпеля Таццяна Дольская. Дызайн Марыны Юрчык. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 6 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Бялынічаў Магілёўскай вобласці. Марка . Летапісец, кніга, пяро, чарніліца, пясочны гадзіннік. Ілюстрацыя . Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах (Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах - на бел. мове, царква ў гонар Бялыніцкай Іконы Божай Маці, раённы Цэнтр культуры, Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, эмблема Дня беларускага пісьменства, герб горада) . Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.Затем сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў , Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім. Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта» PDF