Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прызначыў Матусевіча Уладзіміра Уладзіміравіча на пасаду генеральнага дырэктара РУП «Белпошта»
19 снежня 2016 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў Сяргей Пятровіч прадставіў калектыву Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» новага генеральнага дырэктара Матусевіча Уладзіміра Уладзіміравіча.
Раней Уладзімір Уладзіміравіч займаў пасаду намесніка Міністра інфармацыі.