Адбылася прэзентацыя вынікаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2018 года

19 снежня 2018 г. у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі адбылася прэзентацыя вынікаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2018 года.

У бягучым годзе ў рамках работы Цэнтра завершаны адукацыйны праект у галіне прымянення тэхналогій нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю, праект па нарошчванню кампетэнцый у сферы інфармацыйнай бяспекі, кансультатыўны праект па ўкараненні адзіных стандартаў і платформаў электроннага ўрада.

Прадстаўнікі ІТ-кампаній, якія выступілі ў якасці выканаўцаў пералічаных праектаў, сярод якіх: KTNET, Ahnlab і QIV, прэзентавалі прысутным вынікі праведзенай на працягу года працы, дасягнутыя вынікі і планы па іх прымяненню ў Беларусі ў далейшым.

Кампанія KTNET, якая ажыццяўляе развіццё тэхналогій беспапяровага гандлю, правяла працу па адаптацыі спецыялізаванай адукацыйнай праграмы для беларускіх спецыялістаў у мэтах навучання іх працы ва ўмовах функцыянавання тэхналогій беспапяровага гандлю. Прадугледжваецца, што пасля завяршэння працы над стварэннем Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю ў Рэспубліцы Беларусь дадзенае навучанне будзе выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы кадраў па гэтым напрамку.

Карэйская кампанія Ahnlab, адказная за праект па нарошчванню кампетэнцый у галіне інфармацыйнай бяспекі, у перыяд з 8 па 26 кастрычніка 2018 г. правяла другі курс навучання тэхналогіях у сферы інфармацыйнай бяспекі для 10 беларускіх спецыялістаў адпаведнага профілю (Мінсувязі, МУС, РУП "Белтэлекам", ААТ "Гіпрасувязь", БГАС, БДУІР). Удзельнікі навучання вывучылі і атрымалі навыкі пошуку рознага роду ўразлівасцяў інфармацыйных сетак, апрабавалі прымяненне розных інструментаў аналізу дадзеных і многіх іншых сродкаў абароны інфармацыі.

У рамках праведзенага 19 снежня мерапрыемства праведзена афіцыйная цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў гэтага праекта.

У цэлым курс навучання складаецца з трох этапаў. На заключны этап, які прадугледжвае больш глыбокае вывучэнне ўказаных пытанняў, праходзяць навучэнцы, якія атрымалі найлепшыя вынікі.
Кампанія QIV, якая аказвае кансультацыйную дапамогу па ўкараненні адзіных стандартаў і платформаў электроннага ўрада, прадставіла вынікі праведзенага даследавання ў галіне стандартызацыі працэсаў інфарматызацыі, прадэманстравала карэйскі паспяховы вопыт у гэтым кірунку, а таксама прапанавала рэкамендацыі па прымененню аналагічных падыходаў у беларускіх умовах і распрацавала праект "дарожнай карты" па распрацоўцы стандартаў у галіне электроннага ўрада. Вынікі маюць высокае практычнае значэнне для Беларусі і будуць выкарыстаныя ў рамках работы створанага на базе НІРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» тэхнічнага камітэта «Лічбавая трансфармацыя».

Таксама па выніках прэзентацый адбылося 4-е пасяджэнне сумеснага каардынацыйнага камітэта Цэнтра, дзе карэйскім і беларускім бакамі зроблены заключэнні аб эфектыўнасці выканання работ
па праектах і зацверджаны справаздачы аб дзейнасці Цэнтра ў 2018 годзе.

На 5-м пасяджэнні сумеснага каардынацыйнага камітэта Цэнтра, запланаванага да правядзення ў сакавіку 2019 года, прадстаўнікамі ад Мінсувязі і Нацыянальнага агенцтва развіцця інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя (NIA), якія ўваходзяць у яго склад, будуць разгледжаны і зацверджаны праекты і аб'ём іх фінансавання на 2019 г..
Нагадаем, што асноўнай мэтай работы Цэнтра з'яўляецца аказанне дапамогі Рэспубліцы Беларусь у развіцці інфармацыйнага грамадства з улікам паспяховага вопыту Рэспублікі Карэя па ўкараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій. У рамках яго функцыянавання прадугледжваецца выкананне шэрагу мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць абмен вопытам, тэхнічную падтрымку і кансультацыі па развіцці інфармацыйнага грамадства, а таксама выкананне праектаў па стварэнню і ўкараненню перадавых тэхналогій электроннага ўрада.