Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 19 снежня 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Чэрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі і Чэрыкаўскага вузла электрасувязі Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі.

Глава ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэме ідэалагічнага дня «Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь (жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі: новыя падыходы ў заканадаўстве і сітуацыя ў рэгіёнах).

Таксама Шульган К.К. адказаў на пытанні, якія цікавілі работнікаў.