Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйных перамовах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі ў пашыраным складзе

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 19 лістапада 2018 г. прыняў удзел у афіцыйных перамовах прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, якія прайшлі ў у пашыраным складзе ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі І.Г.Аліева ў Рэспубліку Беларусь.

Па выніках перамоў Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульганом К.К. і Міністрам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі Гулузадэ Р.Н. быў падпісаны Пратакол намераў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі.

Дадзены дакумент накіраваны на развіццё і актывізацыю ўзаемнага двухбаковага доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў галіне электрасувязі, паштовай сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку па кірунках развіцця інфармацыйнага грамадства і электроннага ўрада, а таксама ў адукацыйнай сферы і па іншых напрамках узаемавыгаднага перспектыўнага супрацоўніцтва.

Пасля завяршэння афіцыйных перамоў прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў прайшла цырымонія гашэння сумеснага паштовага праекта Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, прымеркаванага да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.