Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта - Яўгеніі Бядонік. Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

«Вялікі гістарычны атлас Беларусі» у чатырох тамах (2009-2018) - першае найбольш поўнае выданне, якое адлюстроўвае гісторыю краіны ад старажытнасці да нашых дзён.

Над стварэннем атласа працавалі беларускія гісторыкі, картографы і іншыя спецыялісты вядучых навуковых і адукацыйных устаноў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Падрабязней на сайце РУП «Белпочта»