23 студзеня РУП «Белпошта» правядзе ў вызначаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень ручнога пісьма». У кліентаў РУП «Белпошта» будзе магчымасць адкласці ў бок свае электронныя прылады, купіць паштовую картку і ўласнаручна напісаць цёплыя словы ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі! У г. Мінску «Дзень ручнога пісьма» адбудзецца: • Паштамт, пр-т Нехалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00 • АПС № 23, пр-т Незалежнасці, д. 103, з 11.00 да 12.00 Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі на сайце:http://www.belpost.by Інфармацыйна:Кожны год 23 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца дзень почырку (дзень ручнога пісьма). Гэта незвычайнае свята было заснавана ў 1977 годзе, каб нагадаць нам пра ўнікальнасць ручнога пісьма і непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці. PDF