20 лютага ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у межах VIII з'езда прафсаюзаў Беларусі адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкай маркіраванай карткі «2018-2020. Пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел:
міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч ;
старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Гаўрылава Ніна Сямёнаўна .
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала філатэлістычную экспазіцыю, прысвечаную Году малой радзімы ў Беларусі, а таксама Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўленая экспазіцыя дазволіла ўсім прысутным далучыцца да свету філатэліі, зірнуць на гісторыю нашай краіны праз прызму экспанатаў.
Беларуская пошта правяла акцыю «Пазнаёмся з Беларуссю». Ва ўсіх была магчымасць бясплатна адправіць мастацкую немаркіраваную картку сваім родным і блізкім. Прапаноўвалася таксама паўдзельнічаць у штогадовым конкурсе-апытанні на лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь і аддаць свой голас за ўпадабаную марку 2019 года.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 20 чэрвеня 2018 г. № 247, 2018-2020 гады праходзяць у нашай краіне пад знакам Года малой радзімы. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» надаюць асаблівую ўвагу выпуску прадукцыі, прысвечанай гэтай тэме. Серыя краявідных картак «Планета Беларусь» ўключае ў сябе віды і панарамы не толькі буйных гарадоў, але і невялікіх населеных пунктаў нашай рэспублікі. Рэпрадукцыі карцін айчынных майстроў жывапісу і графікі, юбілейныя даты майстроў пяра, гербы гарадоў Беларусі, горада - культурныя сталіцы рэспублікі, фальклор, найпрыгажэйшыя нацыянальныя касцюмы, народныя промыслы, святы і абрады, помнікі архітэктуры - усё гэта яскрава дэманструе беларуская паштовая прадукцыя.