Супрацоўнікі Мінсувязі падтрымалі акцыю «Аднавім лясы разам!»

Добраахвотная акцыя па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, праходзіць у рэспубліцы з 8 па 31 кастрычніка. Акцыя ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Абласнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб'яднаннямі вызначаны ўчасткі для пасадак дрэў. Пляцоўку для ўдзелу ў акцыі прадстаўнікамі цэнтральнага апарата Мінсувязі прадаставіў Смалявіцкі лясгас.

Нягледзячы на халаднаватае і ветранае надвор'е з задавальненнем супрацоўнікі Мінсувязі прылучыліся да вялікай справы - стварэння новых лясоў.