Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 21 лістапада 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч здзейсніў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лідскага занальнага вузла электрасувязі і Лідскага занальнага вузла паштовай сувязі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэме ідэалагічнага дня «Беларускі каравай – 2018: уборка ўраджаю і праца аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь». Прысутным была прадстаўлена інфармацыя аб мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу, інвестыцыях у аграрны сектар эканомікі, дзейнасці аграхолдынгаў мерах па аздараўленні праблемных прадпрыемстваў АПК, перспектывах развіцця аграрнай галіны ў Беларусі і многае іншае.

Таксама Шульган К.К. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.