22 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе». У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел: Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган; Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Паштовы блок да 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы з'яўляецца ўнікальнай формай папулярызацыі дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падарункам да векавога юбілею і выпушчаны ў абарачэнне Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 22 студзеня 2019 года. Тыраж паштовага блока склаў 15 тысяч. Дызайн Таццяны Кавалёвай. На блоку - эмблема Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. У аснове спецштэмпеля - пячатка Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР у РСФСР. Шматгадовае ўзаемадзеянне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь пацвярджаецца шматлікімі паштовымі праектамі, якія сталі ажыццяўляцца з моманту здабыцця краінай суверэнітэту. У 2017 годзе рэалізавана 14 сумесных праектаў, у 2018 годзе - 11. За апошнія гады ўведзены ў абарачэнне яркія паштовыя праекты, прысвечаныя 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і такімі краінамі, як Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Польшча, Латвійская Рэспубліка, Рэспубліка Індыя, Рэспубліка Казахстан, Румынія, Усходняя Рэспубліка Уругвай, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Арменія, Кыргызская Рэспубліка, Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Узбекістан. Падрабязней аб паштовым блоку на сайце РУП «Белпошта». PDF