19 чэрвеня сябры Савета па рабоце сярод жанчын Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі наведалі аздараўленчы цэнтр «Бусел» Беларускага дзіцячага хоспіса. Прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні цэнтра. Для дзяцей была праведзена спартыўная гульня «Вясёлыя старты». У ходзе спартакіяды адпачывальнікі падзяліліся на тры каманды і з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах. Таксама быў праведзены футбольны турнір. Завяршыліся спаборніцтвы танцавальным флэшмобам. Прызы і сувеніры дасталіся кожнаму дзіцяці, а таксама самым актыўным заўзятарам-бацькам. Прадпрыемствы сувязі супрацоўнічаюць з Беларускім дзіцячым хоспісам з 2010 года, аказваючы фінансавую падтрымку і дапамогу ў правядзенні розных мерапрыемстваў. Праграма аздараўленчага цэнтра «Бусел» распрацавана для цяжка хворых дзяцей, іх братоў, сясцёр і бацькоў. Мэта праграмы - сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя пераадоленне цяжкасцяў у адаптацыі і зносінах, зніжэнне псіхаэмацыйнага напружання ў сем'ях, паляпшэнне ўнутрысямейнай абстаноўкі. PDF