Сустрэча з Парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Карэя

22 студзеня 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў правёў перамовы з дэлегацыяй Рэспублікі Карэя на чале з кіраўніком Парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Карэя Лі Вунь Уком пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо.

 У ходзе перамоў Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў працяг перамоваў, праведзеных Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь падчас візіту ў Рэспубліку Карэя ў верасні 2017 года.