Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату»

Друкаваная версія
23.04.2021

Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату» для выбару ілюстрацыі новага міжнароднага зваротнага купона (МЗК) пад назвай «Абіджан».

У рамках гэтага конкурсу, арганізаванага Міжнародным бюро Сусветнага паштовага саюза, РУП «Белпошта» праводзіла Рэспубліканскі конкурс малюнка сярод жыхароў Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў, у якім пераможцам стала 14-гадовая Валерыя Цымахавец. Менавіта яе праца прадставіла нашу краіну на міжнародным конкурсе малюнка па афармленні міжнароднага зваротнага купона 2020 года ў г.Бэрн Швейцарыі, на аснове якой на сесіі Савета паштовай эксплуатацыі ў красавіку 2021 года будзе прадстаўлены новы МЗК (мадэль Абіджан).

Беларусь па праве можа ганарыцца такімі таленавітымі дзецьмі, якія сваёй творчасцю павышаюць прэстыж роднай краіны!