У рэспубліцы праходзіць перапіс насельніцтва.

З 4 па 30 кастрычніка ў Рэспубліке Беларусь пройдзе перапіс насельніцтва. Прыняць удзел у перапісе можна адным з спосабаў: самастойна запоўніць перапісныя лісты на сябе і членаў сваёй хатняй гаспадаркі ў сетцы Інтэрнэт - з 4 па 18 кастрычніка па адрасах:

www.перепись.бел
www.census.by

Сайт Інтэрнэт-перапісу будзе актыўны з 00 гадзін 00 хвілін 4-га кастрычніка 2019 г., на стацыянарным участку - з 4 па 30 кастрычніка, дома - з 21 па 30 кастрычніка. Перапіс 2019 года пройдзе пад лозунгам: «Погляд на сучаснасць - крок у будучыню».