З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі вы можаце звярнуцца па тэлефоне ў аддзяленне паштовай сувязі , якое Вас абслугоўвае, для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам у Вас дома. Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне - 154. Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Бывайце здаровы і беражыце сябе і сваіх блізкіх! PDF