Пытанні падрыхтоўкі і ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь сеткі 5G абмеркаваны з аператарамі электрасувязі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. У рамках сустрэчы Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у прыватнасці агучыў, што для ўкаранення сеткі сотавай рухомай сувязі 5-га пакалення ў рэспубліцы разглядаюцца тры мадэлі. інфраструктурныя мадэль. Прадуглеждвае будаўніцтва адзінай інфраструктуры сеткі 5G толькі інфраструктурным аператарам. Канкурэнтная мадэль. Прадугледжвае будаўніцтва інфраструктуры (пасіўнай і актыўнай) сетак 5G кожным з аператараў. Пры гэтым, у мэтах аптымізацыі выдаткаў, мяркуецца кааперацыя аператараў пры будаўніцтве транспартнай інфраструктуры (валаконна-аптычных ліній сувязі). Мадэль сумеснага выкарыстання пасіўнай інфраструктуры прадугледжвае будаўніцтва актыўнай інфраструктуры сетак 5G (радыёабсталявання) кожным з аператараў у межах выдзеленага аператару радыёчастотнага спектру, а будаўніцтва пасіўнай інфраструктуры (транспартная сетка, антэнна-мачтавыя збудаванні, валаконна-аптычных ліній сувязі) - інфраструктурным аператарам. Інфармацыя аб выніках далейшай працы па гэтым напрамку будзе размяшчацца на сайце Мінсувязі. PDF