Сёння, 24 жніўня, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі прайшла рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з дэлегацыяй Дзяржаўнага банка развіцця Кітая на чале з дырэктарам філіяла Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў г. Шэньчжэнь Ву Ляндонам і ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыз», у якой таксама прынялі удзел кіраўнікі шэрагу беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў сувязі. У ходзе перамоў бакамі былі адзначаны даўнія канструктыўныя адносіны супрацоўніцтва, якія склаліся ў Дзяржаўнага банка развіцця Кітая з беларускімі арганізацыямі, у першую чаргу РУП «Белтэлекам», у крэдытаванні паставак абсталявання кітайскіх кампаній у Рэспубліку Беларусь для рэалізацыі шэрагу значных праектаў, у тым ліку па будаўніцтву мультысэрвіснай сеткі электрасувязі, мадэрнізацыі і развіцці сетак стацыянарнага шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт і іншых. Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у далейшым актыўным удзеле ў крэдытаванні розных праектаў, якія рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь у галіне сувязі і інфарматызацыі з удзелам кітайскіх кампаній. Міністр сувязі і інфарматызацыі ў гэтай сувязі пацвердзіў гатоўнасць да развіцця ўзаемадзеяння з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, у тым ліку з улікам палажэнняў падпісанага ў маі 2015 года пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Банкам развіцця Кітая і Huawei Technologies Co., Ltd . аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Па выніках перамоў былі дасягнутыя дамоўленасці аб далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая з улікам існуючай практыкі яго прамога ўзаемадзеяння з беларускімі кампаніямі і аператарамі сувязі, якія маюць партнёрскія адносіны з вядучымі кітайскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі, у частцы прадастаўлення крэдытных рэсурсаў на выгадных для беларускага боку фінансавых умовах пад рэалізацыю праектаў у галіне сувязі і інфарматызацыі. PDF