У Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты»

25 лютага 2019 года ў Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты», якая размешчана на першым паверсе Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч.

Пачалося мерапрыемства з «Гімна пошце», прачытанага вучнямі сярэдняй школы № 38 г. Гродна Міхаілам і Філіпам Пяцюшкінымі. Аўтар гімна цяпер ветэран паштовай сувязі Мікалай ПАСЕ.

Асноўная канцэпцыя экспазіцыі - папулярызацыі гісторыі і традыцый паштовай справы на Гродзеншчыне. Выстава будзе цікавая наведвальнікам рознага ўзросту, як гродзенцам, так і гасцям горада.

Экспанаты выставы, а іх больш за 300, супрацоўнікі Гродзенскай пошты збіралі больш за 8 гадоў. Многія з іх - унікальныя і адзінкавыя ў рэспубліцы. Экспазіцыя падзелена на некалькі перыядаў: ад дарэвалюцыйнага да нашых дзён.

Лісты, фатаграфіі, паштовыя штэмпелі, апарат для куплі лістоў, стол паштальёна, форма паштовых служачых розных часоў усё гэта і шмат іншае можна будзе ўбачыць, наведаўшы экспазіцыю «Гісторыя Гродзенскай пошты».

Адначасова з выставай адкрыўся і сувенірная крама «паштавікоў», у якой прадстаўлены шырокі асартымент маркіраванай, немаркіраванай і філатэлістычнай прадукцыі.

У гонар адкрыцця экспазіцыі быў выпушчаны ў абарачэнне спецыяльны паштовы штэмпель з перакладной каляндарнай датай - «БЕЛАРУСЬ. ЭКСПАЗІЦЫЯ «Гісторыя Гродзенскай пошты» і ва ўрачыстай абстаноўцы праведзена гашэнне спецыяльным паштовым штэмпелем.