28 чэрвеня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Шклоў» з серыі «Гарады Беларусі», наклад якой складзе 36 тысяч.
Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Шклова Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»