Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «100 гадоў дзяржаўнаму кантролю Беларусі»

29 ліпеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў дзяржаўнаму кантролю Беларусі».

На марцы і ў аснове спецштэмпеля - эмблема Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.

Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Таццяны Кавалёвай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці тут